Перайсці да зместу

Старонка:Хвоі гавораць (1926).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

некалькі чырвоных рубцоў і знакаў — сьляды перажытага гэтым чалавекам.

— А братка-ж ты мой! — ціха падзівіўся нехта.

— То што, — сказаў стрэлачнік, — але гэта не на Баранавіцкім фронце, ты там ня быў. Хлусіш…

— Я ўсюды быў, — горда заявіў Зынга: — Я поўсьвету пехатой прайшоў і больш я забыў, чым ты, смаркач, ведаеш… Я многа чаго знаю.

— Але ці цябе хто знае?

— А цябе хто знае!? — зароў Зынга, закасваючы рукі, але ўвагу яго адягнуў буфэтчык. Вышаўшы з-за буфэту, ён закрычаў:

— Вон пайшоў адсюль з сваёю гармоньняю, каб і духу твайго тут ня было… Што ты тут гвалт паднімаеш… На чорта тут мне твае гэтыя гаворкі пра Баранавіцкі фронт ды пра паграбы з напіткамі… Ты тут не павінен знаходзіцца… Мар-рш!

І ён схваціў яго гармоньню і выкінуў на ганак. Зынга выскачыў усьлед, забраў гармоньню і заявіўся зноў, гатовы заўсёды піць, спрачацца, іграць і быць выкіненым на вуліцу. Шкура на твары яго варушылася ад нэрвовасьці і вочы нечага шукалі.