Перайсці да зместу

Старонка:Хвоі гавораць (1926).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАХАР ЗЫНГА

I

Дзеравяная вуліца даходзіць да самых рэек чыгункі.

За шырокаю лініяю чыгункі, на шырокай прагаліне парасла густая трава, пакапаны канавы, цягнуцца нізкія драцяныя загарадзі, а там зноў ціснуцца адзін да аднаго прывакзальныя будынкі... Паросшая травой прагаліна, усьлед за перакрыжаванымі на ёй чорнымі рэйкамі, выбягае ў палявыя прасторы, дзе нізкімі істужкамі ўстаюць далёка сінія лясы і адкуль у хмурныя дні паднімаюцца грузныя хмары. І адсюль вуліца здаецца вузкім праходам з зялёных далячынь у грымучыя і магутныя каменныя нетры.

Канец вуліцы пры чыгунцы высыпаны чорна-блішчастаю дзындраю і заўсёды пахне тут вугольным дымам. Тут і дзень і ноч чутны сьвісткі і крыкі паравікоў і жалезны стук вагонаў; з шырокіх-жа вуліц гораду дабягае сю-