Перайсці да зместу

Старонка:Хвоі гавораць (1926).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юлян прышоў пасьля першага званка. Ён уставіўся ў твар Губару й стаў канчаць перарваную гаворку:

— Я з цябе заўсёды пасьмяюся… на тваім месцы я доўга не раздумваў-бы і ніякіх камэдый не паказваў-бы, а злавіў-бы дзе-небудзь вечарам у цёмным кутку, ды аддубасіў-бы гад-даўку…

— Ня сьмей так гаварыць пра Марфу!

— Яйправа, я як чамерахнуў-бы дзе-небудзь ды ўсыпаў-бы, каб памятала, сукіна дачка…

— Гавару, пакінь!..

— Я яе ашчарэпіў-бы дзе ды хоць пацешыўся-б…

І Юлян заліўся рогатам. Весела перажываючы гэтую спрэчку, паціраючы рукамі ад асалоды нагляданьня, глядзеў на іх Мулін.

Губар сарваўся раптам з свайго месца і пхнуў Юляна ў грудзі. Той перакруціўся нейк бокам на хаду, хацеў затрымацца за жалеза, але рука пакаўзнулася, і ён зьехаў з машыны ўніз, стукнуўшыся губамі аб рэйку. Ад нечаканасьці ён з момант ляжаў на адным месцы, пасьля вінавата нейк усхваціўся, выплюнуў на сьнег кроў і пайшоў на станцыю мыцца… Затаіўшы на твары лёгкі сьмех, Мулін пачаў выціраць кудзеляю запэцканыя ў аліву рукі…