таваўся слухаць новае. Яму весела глядзець на гэтых двох людзей. І на твары яго засталося чаканьне — што далей будуць яны рабіць?
Пад'яжджалі да глухое станцыі. Спатыкала яна поезд некалькімі каламутна-чырвонаватымі ліхтарамі. Некалькі чалавек клапаціліся з крыкам у змроку. Поезд тут трохі стаяць павінен быў.
— Я ведаю, чаму ты такі, — усьміхнуўся Юлян у твар Губару.
— Ну?!
— Бо гэта ад цябе як уцякла Марфа да тэхніка Камароўскага, дык ты й пачаў паказваць з сябе такога, над якім сьмяяцца ня можна, а я з цябе пасьмяяўся-б і каму хочаш гэта скажу…
Прыпыняючы машыну, Мулін застыў у радасным захапленьні. Ён даў моцны сьвісток і весела разгладзіў вусы, ня спускаючы вачэй з двух чалавек…
Ня скончыўшы гаворкі, Юлян пайшоў на станцыю ў буфэт, яны-ж удвух адарваліся ад поезда, перагналі машыну на другую лінію, некалькі разоў выяжджалі адны далёка ў палявы змрок ночы, пасьля адцягнулі назад і загналі далёка на пятую лінію вагон з каровамі. Пасьля з поездам яшчэ трохі стаялі…