Перайсці да зместу

Старонка:Хвоі гавораць (1926).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якія. Вам усё здаецца так, а мне вось як, а то й ніяк не здаецца. От нават і свой казённы кажушок зашпіліў я ніжні гузікам за верхнюю дзірку, хто з вас калі гэтак зашпільвае?!“

Да яго нейк не прыстае вугольная сажа... Рыжыя вусы вырасьлі так, што правы вус сядзіць вышэй левага; і хоць яны амаль да самых губ выстрыжаны, але й здалёк даюць твару яго выраз некага вечнага гумору, нават лёгкай сатыры і такога-ж гуморыстычнага, бесклапотнага непарадку ў пачуцьцях і думках.

Уздоўж носу па твары праходзіць у яго другая пісяга, чырвоная й тоўстая, ад чаго правая палавіна твару выглядае весялей за левую.

Ён весела глядзіць на Муліна і водзіць пальцам па гэтай весялейшай палавіне твару.

— Хэ-хэ! Сьмех, браткі! — пробуе рагатаць ён, многазначна крывячы вочы ўлева, дзе задумёна стаіць памоцнік Муліна Аляксей Губар.

— Значыцца, зноў недзе Варшаву браў, — ня ўнімаецца Мулін: — гавары, як і дзе гэта было.

Юлян зноў кідае адным вокам на Губара, які, у сваю чаргу, ня спускае глыбокага зірку з гэтага порсткага чалавека. У гэтым зірку маўклівая насьмешка над тым, што рыхтуецца расказаць Юлян.