выпадку і крыніцы ўсякіх пачуцьцяў... А яна-ж ходзіць гуляць вечарамі на шырокія вуліцы, то ня добра, каб і ведалі, што ён мае да яе якое-небудзь дачыненьне, хоць Максім Шчэрба і адпусьціў ёй за чатыры рублі ў месяц куток за перагародкай з дошчак. А што яна вечарамі ходзіць, дык ці мала каму трэба хадзіць?! Студэнт ходзіць на сваю практыку, я хаджу на сваю работу, Максім Шчэрба боты шые...
Дзяўчына прыходзіць назад. Студэнта ня відаць і вокны яго зачынены. Яна доўгім зіркам акідае гэтыя вокны, аж прыпыняецца і сумна йдзе, паволі ўсходзіць на ганак і хаваецца за дзьвярыма, усё паглядаючы на студэнтавы вокны.
Мне робіцца крыўдна за нешта...
Паволі набліжаецца вечар. Неба ясным стала, і якраз нават вецер зашумеў. Зямля мокрая, пылу ня будзе...
За парканамі сьвішчуць, грукаюць, крычаць. Недзе звоняць, недзе з грукатам нешта вязуць. Добра чутно, як ідуць, суха і шырока ступаюць нагамі і выкрыкваюць песьню:
|
Чуб-барыкі чубчыкі! ламал-ла!.. |
Вуліца грыміць, сьмяецца і плача. Яна весяліць і навявае, грамозьдзіць усякія думкі, разь-