Перайсці да зместу

Старонка:Хвоі гавораць (1926).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тамаш і прыносіць нам два селядцы — сяк-так аскрэбеныя і паклычаныя пальцамі.

— Хоць-бы ты, сынку, піў, — гаворыць ён мне, — можа аслабеў, габлюючы, дык от выпі яшчэ чарку.

— Ня пі, — абарочваецца да мяне дзядзька Язэп; — зашкодзіць.

І, як-бы апраўдваючыся, зьвяртаецца да Варывончыка й Тамаша:

— Што-ж з яго будзе за работнік, калі ён нап'ецца.

— Можа вам дошчак не хапае? — клапоціцца Тамаш.

У гумно раптам зьяўляюцца двое — вяртлявы і маленькі Пятрусь Міхалінчык і доўгі, тонкі і пануры Яўхім Стрыгун, з вострым тварам, белымі валасамі і босы. Я гляджу на гэтую маўклівую і нейкую нясьмелую постаць і мяне апаноўваюць думкі, што гэта мусіць прырода стварыла яго такім для таго, каб якой-небудзь чулай натуры пабрацку трохі пасьмяяцца над ім, а пасьля над ім-жа горка заплакаць. Ён глядзіць на нашу работу і на твары яго, поўным рабаценьня, застыла нясьмешная ўсьмешка. Пятрусь Міхалінчык весела садзіцца каля Астапа Варывончыка, ляпае яго рукою па калені і падае голас: