Гэта старонка не была вычытаная
Ехалі па лясной вільготнай і цёмнай дарозе. Драбіны падляталі ў гору на ламаччы і карэньнях і моцна пахла вясёлаю цьвільлю лясных размахаў…
Выехалі з лесу і перад імі, у палёх, плыў ясны змрок, уставалі цёмныя абрысы кустоў, веялі лагчыны дзікім размахам і застаўлялі думаць, што тут у куп'ях дрэмлюць птушкі.
Маўчала трава ў веснавых сьлёзах…
∗ ∗
∗ |
Лягу я на зямныя дарогі — колькі па іх прапаўзло і прайшло істотаў. І колькі яны пранясьлі па гэтых дарогах суму і радасьці!..
Абніму я зямныя дарогі.
1925 г. Верасень.