Перайсці да зместу

Старонка:Хвоі гавораць (1926).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАВОРКА УНОЧЫ У ДАРОЗЕ

— Тпр-р-р!..

— Што там?

— Гужы ад'ехалі.

— Чаго-ж яны?

— Хамуціна лопнула.

— Ну?!

— Яйправа. Як выяжджалі, дык, ліха ёй, тады ўжо ледзьве ліпела… Тпр-р-р, ня ўстоіш!.. На, патрымай лейцы, а я зьлезу папраўлю… Няхай яна згарыць нечага, гэтакая работа; дзе коратка, там і рвецца… Жывот баліць…

— Дык чаго-ж ты палез, калі табе жывот баліць, то йдзі сядзь — я папраўлю.

— От, я й сам папраўлю; жывот ужо, можна сказаць, перабалеў, пакідае ўжо.

— То гэта ён табе ўвесь час балеў, а ты сядзеў ды маўчаў!..

— А што я крычаць на ўвесь гэты лес павінен, ці што?

— Ты хоць-бы мне сказаў!