Перайсці да зместу

Старонка:Хвоі гавораць (1926).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зынга, гатовы, глянуў на яе.

Жанчына засьпявала:

Ой, у полі ды на волі цераз межы-ы-ы…
Ды дарога разьляглася.

Голас у яе быў сіплы і нечым нядобрым спачатку павеяла ад гэтае яе песьні. Пасьля, як Зынга пачаў ціха, каб не заглушыць яе, падыгрываць, яна нейк павесялела, і голас яе стаў сакаўным нейкім і больш прыемным.

Пазарастала травою,
Каб прайсьці я не магла там…

Яна затупала нагамі, і тады праўшчык фартап'янаў памог ёй прыпеўку:

Ой, гоп!..
Ой, я зельле растрасу,
Ногі лёгка прынясу!..

— Іграй, братка, — прасіў нехта Зынгу, — на выпі і іграй.

Зынга выпіў. Жанчына, ня скончыўшы, сьціхла.

— Іграй польку!

— Польку-сьмех?

— Якую хочаш.

— Якую ты хочаш? Мне ўсё роўна…

— Дай яму выпіць.

— На, выпі ды йграй.

Зынга зайграў „польку-сьмех“.

— Зайграй от што… Падыграй.