акны, і некалькі комсамольцаў на ўсю вёску спрачаюцца над кніжкаю тэорый Дарвіна. Галасы іх, сакаўныя, як недасьпелы арбуз, чутны за дзесяць хат і абуджваюць думкі: „Гэта прэлюдыі да будучай індустрыяльнай вайны з прыродаю“.
Як-бы гэта далікатна і ў меру выказаць дзядзьку Язэпу?
Ён сядзіць сабе ціха на прызьбе і глядзіць на свае нагі. Я каля яго блізка, але ў змроку ён здаецца мне цёмнай грузнай постацьцю з абыяк накіданымі абрысамі...
У саду каля асьвечаных вокан ходзяць, абняўшыся па двое, хлопцы й дзяўчаты. Дзяўчаты зьвіняць сьмехам, а хлопцы пробуюць сьпяваць:
|
Не хадзіла, ня гуляла, |
Першыя два радкі памагаюць падводзіць дзяўчаты, а пасьля сьціхаюць — ёсьць такое ўстанаўленьне, што дзяўчыне шмат якіх слоў трэба сароміцца...
Сьпяваюць моцна, бо ведаюць, што, поп, выселены ў другую палавіну дому, любіць цішыню. Цяпер ён пэўне ходзіць недзе па дварэ і нюхае пах вялай травы. У садзе пільнуе позьнія яблыкі стары Гірш — за свае яблыкі ён сьмелы і спакойна сьпіць у будцы. І добра,