Старонка:Ф. Аляхновіч. На вёсцы.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА V.

Стасюк, хлопцы і дзеўчаты.

За сцэнай чуваць пеянье хору, пасьля праходзяць праз сцэну, сьпеваючы, хлопцы і дзеўчаты с косамі і граблямі.

1-ая дзяўчына (да іншых). О! гляньце! Стасюк плача.

1-ы хлапец.. Стасюк! Чаго зажурыўся?

2-і хлапец.. Стасюк! пара жывёлу да хаты ігнаці!

2-ая дзяўчына (жартуючы). Стасюк! Авечку воўк панес! Ха-ха-ха!.. (Усе са сьмехам выходзяць і пяюць. Песьня памалу заціхае).


ЗЬЯВА VI.

Стасюк, Анелька.

Анелька (уходзіць, спагадліва). Стасюк! Даражэньні мой! Не плач! не плач!..

Стасюк (праз сьлёзы). Ідзі! Ідзі, Анелька, да хаты... Кінь мяне.

Анелька. Стасюк! Я табе памагу сагнаць жывёлу с поля... Добра?

Стасюк. Чаму ты такая... добрая для мяне Анелька?

Анелька.. Бо я... бо я… (пачынае плакаць).

Стасюк.. Чаго-ж ты? Кажы.

Анелька (закрываючы вочы). Бо я... Калі я саромлюся сказаць...

Стасюк (глядзіць на яе зьдзівіушыся дый нічога не разумеючы).

Заслона.