Старонка:Ф. Аляхновіч. На вёсцы.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ганулька (пяе):

Нямашака рады на гэта,
Калі так казалі бацькі;
Бог дасьць на другое мо лета
Пабачыш мяне ізноў ты.

І мне баліць сэрцо так сама,
Павер-жа, саколік ты мой,
Што-ж зробіш, вось бацька і мама
Казлі растацца с табой.

(гаворэ): Будзь супакойны, Стасюк! Я буду памятаць аб табе і буду заўсёды цябе любіць... Але трэба ўжо сьпешацца, у хаце чакаюць мяне. Бывай здароў! (цалуе яго). А вяночак я засушу і схаваю у куфэрку і, глянўушы на яго, буду ўспамінаць цябе.

Стасюк (с прозьбай у голасе). Памятай аба мне!

Ганулька.. Буду, буду заўсёды памятаць! (падаюць сабе рукі і разам пяюць).

Клянусь табе на захад сонца,
Клянусь табе шумам палёў,
Любіць цябе буду да гробу,
Сустрэчы чакаючы йзноў.

Памятаць цябе я буду
Заўсёды праз усё жыцьцё,
Ніколі цябе не забуду,
Ты яснае сонцо маё.

Ганулька (гаворэ). Ну бывай здароў… Бягу ужо! (скора выбегае).


ЗЬЯВА IV.

Стасюк (адзін).

Стасюк.. Ганулька! Чакай! Яшчэ хвіліну!.. (паўза). Пайшла! Пайшла і можа ўжо ня вернецца! Ніколі.. можа ўжо ніколі... О, якое-ж гэта страшное слова! (сядае на камені). Ганулька! Як-жаж я цяпер жыць буду без цябе!.. (пачынае плакаць).