Старонка:Ф. Аляхновіч. На вёсцы.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЗЬЯВА II

Стасюк (адзін).

Стасюк. Дурная, як авечка! Чаго яна хоча ад мяне? (глядзіць на неба). Узапраўды сонцо ўжо нізенька, і хутка ужо трэба будзе стада да хаты гнаць, а Ганулька сягоньня не прыйшла! Ня ведаю, што са мной!.. Калі Ганульку прыходзіцца доўга чакаць, здаецца мне, сэрцо выскачыць з грудзей, здаецца, што вось ураз-жа захварэю… Ганулечка мая! Прыходзь-жа да мяне хутчэй!

(пяе):

Дзяўчыненька міла
душу мне згубіла,
як яе ня бачу,
сумую дый плачу.

С цела душа выйдзе,
як яна не прыйдзе…
Ня жыць мне без Ганкі, —
без маей каханкі.

За бліск сініх вочак
с кветак дам вяночак, —
каб мяне любіла,
жыцьцё даў-бы мілай…


ЗЬЯВА III.

Стасюк, Ганулька (убегае).

Ганулька. Вось і я! Што, прычэкаўся мяне? Дык ніяк не магла раней прыбегчы… Трэба было у дарогу зьбірацца… Ведаеш, бацькі пасылаюць мяне у горад на службу!

Стасюк (спалохаўшыся). Што ты кажаш!

Ганулька. Але… Ды заўтра ужо раніцай трэба ехаць. Якраз заўтра бацька едзе да мястэчка на кер-