Старонка:Ф. Аляхновіч. На вёсцы.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

расшчэпіць яе на дзьве паловы, або малец-ласун выпусьціць з яе сокі!.. Бярозанька мая сумненькая! ты адна і я адзін. Мы с сабой шлюб возьмем! (адпярэзаецца). Во павешуся на аднэй с тваіх галін, а ты мяне прыгалубіш, цалуючы мой твар сваймі зялёнымі лісточкамі... І гэтакі канец будзе... (хочэ бегчы. Пры апошніх яго словах ўвайшла Анелька. Стасюк яе не бачыў. Анелька раптам хапае Стасюка за руку).


ЗЬЯВА VII.

Стасюк, Анелька.

Анелька.. Стасюк! што ты хочаш рабіць?!

Стасюк (вырываючыся ад яе). Пусьці!..

Анелька (гавора скора). Мой бедненькі! мой залаценькі! Кінь гэта... ня трэба!.. Я табе ўсю праўду скажу: Ганульку ня трэба любіць... яна цябе ніколі не любіла... Яна заўсёды толькі сьмеялася с цябе... Я ня раз чула, як яна паміж дзяўчат сьмеялася ды жартавала с цябе, называючы цябе: дурны Стасюк... Спытайся: усе гэтае самае скажуць...

Стасюк.. А... на што-ж ты усё гэта цяпер мне гаворыш?

Анелька.. Бо... бо... я люблю цябе, саколік мой! Даўно ўжо люблю і мучылася... Нічога не казала, бо ты любіў яе - Ганульку. Ажно цяпер не стрывала... Стасюк! мне нічога ня трэба. Ты ня любі мяне, нічога не кажы да мяне, толькі кінь самагубную думку і пазволь ад часу да часу хаця здалёчку глядзець на цябе, саколік мой!

Стасюк (абыймае яе). Анелька!..

Анелька (лёгка адпіхаючы яго). Ня трэба, не, ня трэба, Стасюк! Ты-ж мяне ня любіш, дык на што?..

За сцэнай удалёк хор пачынае пеяць.

Стасюк.. За сэрцэйка твае галубінае, за душу тваю шчырую, за вочы твае сумненькія — люблю цябе мая Анелечка!