Старонка:Ф. Аляхновіч. На вёсцы.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ты шчасьцем напоўніла душу,
Ты рай мне калісьці дала, —
Забыць цяпер гэта ўсё мушу,
І шчасьця ўжо болей няма.

|}

Ганулька (пяе):

Дарма мне гаворыш ўсё гэта,
Любоў быццым сон ўжо прайшла,
У мяне зусім іншая мэта,
Бо шчасьця мне зорка ўзайшла.

Цяпер у пакоях жыву я,
Інакш апранаюсь цяпер,
І вёска мяне ніякая
Не звабіць жыць у хаце, павер!

(гаворэ): А каб яшчэ кахацца ў пастуху!.. Ха-ха!.. Сьмех дый толькі! Ці-ж я магу любіць якогась дурнога Стасюка, калі у месьці да мяне панічы залецаюцца! — Ха-ха-ха!.. (іранічна сьмяецца і выходзе)


ЗЬЯВА VI.

Стасюк (адзін).

Стасюк. Вось чакаў яе!.. Чакаў, як раса сонца… Праз цэлы год толькі аб ёй аднэй думаў, ўва снах сваіх толькі яе адну бачыў, не глядзеў навет на іншых дзяўчат, бо ёй аднэй аддаў сваё сэрцо, ўсе свае думкі, — а яна вось як!.. Я пастух, я — дурны Стасюк, я — для яе не пара!.. О, Божа мой! што-ж я вінаваты, што я радзіўся ў вёсцы! О, чаму-ж я не мястовы паніч!.. О, як страшэнна горка, сумна ў душы!.. Ці варта далей гэтак жыць? — Э, лепш ужо зусім няжыць, ніхай ўжо раз уся бяда, усе мукі скончацца!.. (глядзіць ў кулісу). Вось бачу там, пры дарозе стаіць бяроза… Каханенькая! Яна сумна апусьціла ў ніз свае галіны, яна так сама можа маркоціцца, што доля судзіла ей аднэй расьці пры дарозе, аднэй, без пацехі, без вясельля, чакаючы толькі, калі пярун