Старонка:Ф. Аляхновіч. На вёсцы.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цыганка (хітра сьмеючыся ціха выходзе).

Ганулька.. Ня чапай мяне! Што было, тое прайшло! Таго, што было, болей ня будзе! (хоча ісьці).

Стасюк (затрымлівае яе). Ганулька! Чаму?

Ганулька.. Пусьці мяне!.. Бо так хачу!

Стасюк.. Ты-ж так-рок інакш казала. Ці-ж ты ўжо забылася?

Ганулька.. Чаго хочаш? Я-ж выразна кажу: што было, болей ўжо ня вернецца... ня люблю я ўжо цябе!

Стасюк.. Ганулька! за што ты крыўдзіш, за што ты мучаеш мяне? Чаму ты такая? Гэта хіба жарты? Хіба ізноў ўсё будзе, як было.

Ганулька.. Не!

Стасюк.. Чаму?

Ганулька.. Бо іншай стала я цяпер. Раней я была мужычка, так як ты. Цяпер я — паненка, а ты — мужык, пастух. Ты мне ўжо не пара. Мне быў бы сорам знацца цяпер с табой.

Стасюк (горка). Але. Я бачу, што ты іншая цяпер. Інакш ты апранута, — паненка, і разам з опраткамі і душа твая перамянілася... Паганай стала цяпер душа твая!

Ганулька.. Як ты паважыўся!.. Гэта ты паганы, дурны мужык!

Стасюк.. Як ўсё гэта зрабілося! як сталося, што ты праз год так перамянілася?! Зачараваў цябе хто, ці што!

Ганулька.. Ніякіх тут чараў няма. Я, жывучы ў месьці, папрабавала іншага жыцьця і з мужыкамі ўжо болей жыць ня буду! Я ўжо не тая самая, што раней была. Ты павінен выкінуць з галавы усё, што між намі было.

Стасюк (пяе):

Ганулька, я хіба здурэю,
За што столькі мук задаеш!
Любіць цябе я ўжо ня сьмею,
Бо ты як паненка жывеш.