Перайсці да зместу

Старонка:У ціхай вадзе (1925).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзіцца ня люблю, і я, апроч таго, чалавек бывалы: быў у кузьні і ў млыне. І тут — гу! гу! і там — гу! гу! — і нічога разабраць не магу, — і пашоў і пашоў барабаніць Нічыпар.

Мікола перш слухаў, а потым стаў углядацца на тое, што яны трымалі.

— Ты што згубіў — шапку ці капялюш?

— Шапку, — адказаў Нічыпар.

— І я шапку. А гэта, брат, прыгледзься, зусім ня шапка, а дрэнь. І ты дурань, і я дурань.

— Ці-ж?

— На, бяры! — пусьціў Мікола капялюш.

Павярцеўшы ў руках, Нічыпар шпурнуў яго аб землю і зірнуў на Мікалая. Колькі момантаў яны ня спушчалі адзін з другога вачэй.

— Цьфу!

— Цьфу!

— Нічыпар?!

— Мікалай?!

— Бадай ты запаветрылася, — сказаў Мікалай: — хоць-бы ніхто ня бачыў! І што мы скажам ім, бабам? — заядуць!

— Ось паедзем у Паперню, аднак блізка, і надумаемся там, што казаць. Ня выпіўшы квасу, не патрапіш!