Перайсці да зместу

Старонка:У ціхай вадзе (1925).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Карусь! — не сунімаўся Арцём: — дык ты кінеш мне люльку?

— Лаві! я табе кіну! — сказаў Мікіта Чуваль і ўжо выняў з губы сваю люльку.

— Я хачу, каб Карусь мне кінуў. Карусь! Кінь мне, брат, люльку!

Карусь ужо быў нарыхтаваўся кідаць, ды Грыпіна вырвала люльку з рук Каруся.

— Ато-ж! Яшчэ чаго! Патураць яму! Вылазь, каб ты бокам лазіў!

— Татачка, выла-а-азь!

— А скажы, як зваўся той прарок, якому крумкачы насілі мяса? — не здаваўся Арцём.

Тут праціснуўся да студні Тарас Рубеж. І падышоў ён з такой мінай, што ўсе мімавольна зірнулі на Тараса: на яго твары кожны прачытаў, што ён выдумаў спосаб выгнаць Арцёма са студні.

— Хлопцы! — зумыслу голасна загукаў Тарас, каб Арцём пачуў, — вураднік прыехаў, будзе пратакол пісаць за незаконнае сабраньне! — І, зьвярнуўшыся да Арцёма, Тарас пачаў яго лаяць і крычаць:

— Скарэй вылазь, Арцём! Што ты нарабіў тут?! Прыехаў вураднік, будзе пісаць пратакол, бо ты бунтуеш сяло, зьбіраеш і баламуціш сялян. Вылазь скарэй і хавайся, бо напіша пратакол, у вастрог пасадзяць!

— Вураднік, кажаш? — спытаўся Арцём.

— Няўжо-ж хто! ён!

Арцём заплюхаў абедзьвюма нагамі і зацягнуў:

Адракомся ад старага міру,
Атрасём яго прах з нашых ног!

Сяляне дружна зарагаталі.

— Марсільянку сьпявае!

— Вось табе і Арцём! І вазьмі ты яго за руп дваццаць!

— Што мы, хлопцы, будзем цацкацца з ім? Няхай сядзіць! — сказаў асаромлены Тарас Рубеж.

— Забірайце, забірайце, хлопцы, драбіны! — гукнуў зьнізу Арцём, бо яны мне замінаюць тут. А адгэтуль ня вылезу. Што вы да мяне маеце? Ня вылезу дый годзі. Курыць мне