Гэта старонка не была вычытаная
„Ня мела баба клопату, купіла парася“, думаў ходзячы Сьцяпан, страціўшы надзею знайсьці купца.
І ўжо Сьцяпан павярнуўся, каб ісьці дадому. Зірк — Шлёма Цырлік.
— Ну, Сьцяпан, многа зарабіў?
— Многа. Каб ты столькі на сьвеце пражыў! — адказаў Сьцяпан.
— На два рублі.
Сьцяпан перш хацеў паслаць Шлёму к чорту, ды апомніўся і стаў таргавацца.
— Паглядзі, якая падкладка — шоўк, чысты шоўк. А верх!..
Прадаў Сьцяпан падрызьнікі за тры рублі.
І нічым ня можна было горш раззлаваць Сьцяпана, як спытаць яго:
— Ці многа зарабіў, Сьцяпан, на падрызьніках?