Перайсці да зместу

Старонка:У ціхай вадзе (1925).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
СТАРЫЯ ПАДРЫЗЬНІКІ

Зусім другім чалавекам стаў Сьцяпан, як купіў ён два старыя бацюшкавы падрызьнікі. Ці яго чорт падбіў на гэта, ці другія ўвялі ў пакусу (а ўвясьці ў гэты грэх было ня цяжка, бо ўсе, як крумкачы на падлу, накінуліся на гаспадарку старога нябожчыка-бацюшкі), — ня ведаю.

Зранку да вечара стаяў тут гоман, ішоў торг, — кірмаш дый годзі! Сьцяпан хадзіў, як заўсёды, моўчкам, снуючы ад клуні да кухні, ад хлева да клеці і ад клеці ізноў да кухні. Часамі ён заглядаў у пакой, стаўшы на парозе, і прыслухоўваўся, як розныя людзі — жыдкі, панкі і паўпанкі — расьцягалі зьбіранае доўгімі гадамі дабро. Былі такія моманты, калі Сьцяпану моцна хацелася ўскочыць у пакой і штурхануць у каршэнь надаедлівага Шлёмку Цырліка. Дый папраўдзе сказаць, трэба было мець цярпеньне з гэтым шэльмаю-круцялём: як пачне енчыць, біць у грудзі, разводзіць рукамі, ківаць галавой і крычаць такім праразьлівым голасам, як-бы з яго з жывога зьдзіралі скуру, то ня толькі такі чалавек, як Сьцяпан, але і кожны ня вытрывае тут.

Сьцяпану ў гэтыя дні было моташна на сэрцы. Адна прычына: ён тут пражыў бадай усё сваё жыцьцё. Кожны вугал двара, кожная жэрдзіна ў плоце былі яму так блізкі і так знаёмы, як-бы гэта былі яго дзеці. А гэтыя таўстыя вязы, якія чародамі стаялі вакол пасады, якія ні кропелькі не адмяніліся з тых часоў, як іх памятае Сьцяпан, і пад якімі не адзін раз задаваў ён храпунца ў гарачыя летнія дні, — здавалася, казалі яму: „Эх, Сьцяпан! Цяпер-то разлучымся мы!“ Другая прычына была тая, што ў асобе старога бацюшкі Сьцяпан страціў ня толькі добрага гаспадара, але, можна сказаць, i дарагога друга. А колькі разоў, бывала, лаяліся яны. Бацюшка