Перайсці да зместу

Старонка:У ціхай вадзе (1925).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сымон і Мікола сварыліся ўжо гадоў са тры, а за апошнія часы сталі і біцца, а гэта азначала, што скора будзе дзяліцьба.

Сымон і Мікола ў нашым сяле былі тым, чым у горадзе тэатр, толькі што білетаў ня трэба браць: прыходзь сабе, слухай, пазірай, весялі сваю душу.

І Карусь з-пад карчмы кожны вечар стукаў у вакно свайго суседа Базыля.

— Чаго ты? — пытаўся Базыль.

— Хадзем у Сьвіную вуліцу: зараз будзе бой.

Базыль апранаў кажух, браў капшук з люлькай і йшоў на двор. Закурыўшы люлькі, яны йшлі ў Сьвіную вуліцу. Карусь паперадзе, Базыль на два крокі ззаду. У Базыля ў люльцы быў цыбук просты, у Каруся — крывы. Дым з Базылёвай люлькі йшоў згары, а з Карусёвай — зьнізу.

III

А ў Сьвіной вуліцы, каля хаты Сымона й Мікалая, была ўжо цэлая комэдыя.

Тут былі і старыя, і малыя, і бабы, і дзяўчаты.

Галоўнае месца займалі Сымон з Мікалаем. Сварка з першых слоў абяцала цікавы бой. Вакол ваяк стаяла жывая сьцяна народу.

Наперадзе стаяла некалькі чалавек, якія борзда ўмелі зьвясьці Сымона з Міколам. А другія толькі пазіралі. Калі „звадыяшы“ бачылі, што бойка раскідаецца, то тады ўмешваліся яны.

— Эй, Сымон! Як табе ня брыдка? Мікола даў дулю, а ты толькі нос адхіліў!

— Дык я яму дам дзьве! — крычаў Сымон і соваў Міколе дзьве хвігі.

Другі звадыяш пхаў Міколу на Сымона, і бойка гатова!

Але на гэты раз звадыяшам ня было чаго рабіць: Базыль з Карусём — а яны заўсёды прыходзілі толькі к самаму пачатку комэдыі, як якое начальства: — убачылі вось што: Сымон трымаў у руках млён, а Мікола — грамнічную сьвечку. Сьвечка была мала чым менш ад млёна — палкі, якою круцяць жорны. Аказалася, што бой быў у хаце, і Сымон прыпёр Міколу ў куток. А як бараніцца ня было чым, то Мікола і схапіў сьвечку.