Перайсці да зместу

Старонка:У палескай глушы (1928).pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

пахаджэньне якіх можна было-б вытлумачыць неасцярожна ўпаўшымі капкамі верашчакі. Тым ня меней, нават і такі «лапсярдак», са спушчаным далёка ўніз станам, усё-ж такі больш стасаваўся з важнасьцю моманту, чым які-небудзь замухрышысты пільчак вясковага настаўніка. Сярод настаўнікаў прайшоў нейкі рух. Тут ужо многа чаго трэба было ўзяць пад увагу: не паказаць свайго страху перад інспэктарам, не паздароўкацца так, каб другім кінулася ў вочы, што ён дагаджае начальству, а дагадзіць, хоць трошачкі, а трэба было, і разам з гэтым трэба таксама не ўраніць і сваю вартасьць. Інспэктар увайшоў, як цар: важны, строгі і з такім выглядам, як-бы ён трымаў у руках лейцы, каб не разьбеглася спудзіўшыся зямля, на якой мы жывём. На твары яго быў нязвычайны клопат, думка яго была так моцна занята такою важнаю справаю, што ён нават ня меў часу паглядзець на таго, каму ён даваў руку. Не пасьпеўшы яшчэ прысесьці, ён зараз-жа зьвярнуўся да Трахіма Пятровіча з чыста дзелавымі пытаньнямі: ці ёсьць прылады пісьма, ці ўсё падгатавана ў школе, ці павешаны на сьцяне карты. Адразу стала ціха і важна, бо ні ў кога не хапала сьмеласьці парушыць работу мысьлі начальства.

— Усе зьехаліся? — спытаў ён.

— Ну, пойдзем!

Начальства паднялося і пакіравалася ў дзьверы. За ім ішоў Грынько, а там ужо ішлі, як папала. Лабановіч у сваім лапсярдаку ішоў апошнім, маючы на ўвазе, каб гэты лапсярдак ня так ужо кідаўся ў вочы. Процэсія была вельмі важная. Наплечнікі і бліскучыя гузікі інспэктара зусім асьляпілі паляшучкоў, боязна пазіраўшых вытарашчанымі вочкамі. Іх парассаджвалі, далі ім паперу. Яны павінны былі напісаць першае слова: «Экзаменаціонная». Дзеці мардаваліся, мыліліся, некаторыя плакалі, пішучы гэтае слова. Потым само начальства пачало дыктаваць, не давяраючы настаўнікам. Кажаноўскі настаўнік, Філюк, стаў воддаль ад сваіх вучняў, як-бы вельмі спакойны за іх навуку і веду. Але там, дзе вучні павінны былі паставіць коску, ён браў сябе за кончык вуха, пазіраў кудысь у прасторы як-бы заняты нейкаю думкаю, і накручваў сябе за вуха. Калі трэба было паставіць