Перайсці да зместу

Старонка:У палескай глушы (1928).pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Не, ня ўсё, — адказаў Лабановіч: — бровы былі, як у Габрынькі, губы і рот — як у вас. Доўга пазіраў ня яе бог, а потым сказаў: «Не, ня можна цябе астаўляць людзём: яны будуць калаціцца з-за цябе». Паставіў яе бог на сваю руку і дзьмухнуў на яе. Дзяўчына расьсеялася і зрабілася хмаркаю. «Ты будзеш хадзіць над Палесьсем век-векам, І ад тых людзей, на якіх упадуць твае кроплі, і будуць радзіцца красуні»,

— І вы, — сказаў Лабановіч паненкам, — маеце ў сябе тыя кроплі і радзіліся дзеля таго, каб на Палесьсі не маркоціліся маладыя хлопцы.

— Ну, годзе табе казаньні казаць, — спыняў яго пан падлоўчы.

Лабановіч ужо не спрачаўся і піў многа, але гарэлка ўрэшце страціла над ім сваю сілу, і ён піў ужо сам і падліваў другім.

— Слухайце, — пытала панна Людміла: — чаму вы ніколі да нас ня зойдзеце?

— Добра, што вы запыталіся цяпер, — адказаў настаўнік: — бо я толькі тады і кажу праўду, калі добра вып’ю, дык слухайце: буду казаць праўду. Я затым і не хадзіў да вас, што баяўся вас, бо душа мая чуе, што тады, калі мае ногі пераступяць парог вашага дому, яна пападзе да вас у палон.

— Я вельмі шкадую, — сьмяючыся прамовіла панна Ядвіся: — што ніколі ня чула вас тады, калі вы добра вып’еце.

— Эх, панна Ядвіся, панна Ядвіся! — як-бы ў нейкім нязвычайным засмучаным прамовіў настаўнік: — калі я гавару з вамі, то тады я ня толькі «добра выпіўшы», але і п’яны — і, стала быць, яшчэ большую кажу вам праўду.

— Хіба-ж я бочка з гарэлкаю? — засьмяялася панна Ядвіся.

— Вы — той напітак, які п’юць толькі багі.

Адным словам, стараўся разьвясельваць дзяўчат.

Пан падлоўчы хадзіў перавальваючыся, і здавалася, што яму было вельмі цяжка падымаць свае ногі. Але ён быў