Старонка:У зімовы вечар (1927).pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АСОБЫ. СЫМОН МіКУЛА гадоў . . . . . . . . 70 ВОНДАР (Мікулаў сын) г. . . . . . . . . 40 КРЫСТЫНА (гаспадыня хаты) г. . . . . . 35 Гануля (дачка Мікулава) г. . . . . . . . 18 АЛЕНКА (жонка малодшага сына Мікулы)г. . 25 НАСТУЛЯ . . . . . . . . . . . . . . 65 ЯНУК . . . . . . . . . . . . . . 14 АЛЯКСЕЙ . . . . . . . . . . . . 30 ПАДАРОЖНЫ - РЫСЬ гадоў . . . . . 45 Дзяўчаты, хлопцы.


РЭКВіЗЫТ: Два вакны, вагонь, сьцдны, лавы, услончык, гаспадарскія прылады, 2 дзьвераў, барэлка (невялікая бочка, анкарак), долата, рэшата фасолі, біаун, калаўрот, кудзеля, грошы, саганчык, борная кіслата (можна сьнегу) кій, міска, булка хлеба, бутэлька, гарэлка, ложка.

У зімовы вечар ЗЪЯВА I. Рэч двеецца ў заможнай сялянская хаце. Сама хата абшырная, з нізкай стольпю і 2-мя невялікімі вокнамі, у печы, палае вагонь; полымя шыбае аж за чалесьнік; пад сьценамі да абедзівюх старонах доўгага стала - лавы. Там і сям стаяць услончыкі. На покуці колькі образоў у рамах, аклееных пазалочанеай паперай; у куткох - гаспадарскія прыпады і бандарскія інструменты. Адны дзіверы вядуць у сені, другія ў бакоўку; каля першых - нявысокі анкарак (дубовы бачонак). На лаве за сталом сядзіць Сымон Мікула, старшы селянін сівы, каранасты; на другой старане - старшы Міколаў сын Бондар. 40 гадоў, таксама каранасты, з бросшым тварам, заняты нейкай бандарская работай, зьлёгку пастуквае долатам, канчаючы работу. Каля печы бандарыха - гаспадыня хаты, Крыстына - назістая сялянка, гадоў 35, здаровая, чэрствая, з паважнымі рухами і разумным паважным тварам, - стаіць, задумаўшыся. З другой стараны чалесьніку, таксама ў бліску агию, сядяць за прасьніцамі - Гануля, 18 гадоў, дачка Мікулава і Аленка, жонка малодшаго яго сына, Аляксея; абедзьве высокія, тонкія, наіуныя жанкі. Аленка з дзіцяткай на каленях. У поўным сьвятле агню сядзіць Настуля, старая, худая кабета, а жоўтым і маршчыстым тварам, з пасмамі сівых валасоў, выпадаючых з-пад чырвонай, вынашанай хусткў, цесна халя патыліцы завязаная; перад ёй стаіць рэшата, поўнае фасолі, каторую яна лушчыць. Недалёка ад Бондара Янук - 14 гадоў, дзяцюк, а крукамі (на крукі накручаны тонкія шнуркі) на каленях і ігліцай у руках: прылады вязаць бучы. Сярод хаты стаіць Аляксей - 30 гадоў, высокі, казісты, з доў-