Перайсці да зместу

Старонка:У глыбі Палесься (1927).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Чаму?

— Да так, мне тут няцікава. Усё даўно табе тут знаёма. А я люблю пабыць на новых мясьцінах, сярод новых людзей.

— Не, брат Стары, тут і таней пражыць можна. Будзеш сабе сталавацца ў бацькі, можна капейку прыхаваць. І тут ціха, спакусы вяма, а я хачу сур‘ёзна ўзяцца за навуку.

— Няўжо мы, Алесь, такія бязвольныя, што гэтых спакус ня можам адолець? Бо гэта-ж ёсьць прызнаньне свайго бясьсільля, раз ты баішся гэтых спакус.

— А на чорта змагацца з імі, калі іх можна ўнікнуць? Змаганьне, ды яшчэ з няпэўным вынікам, патрабуе траты, непатрэбнай траты энэргіі і будзе цёнгле замінаць рабіць тую ці іншую работу над сабою. А тут, у нашых Мікуцічах, нікога няма, хто пацягне цябе на карты, на п‘янства… Не, брат, гэта ідэя! А месца тут якраз звальняецца. Падам прашэньне — і квіт.

— Ну, разумеецца, і тут будзеш жыць. Усё гэта справа густу, — тонам згоды адказвае Лабановіч — спрачацца не хацелася. — Можа ты і маеш рацыю. А калі ў цябе ёсьць яшчэ і ахвота жыць тут, тым лепей. Хоць мець будзем летам штаб-кватэру.

Садовіч быў хлопец гарачы, борзда захапляўся новымі мысьлямі і плянамі.

— Ведаеш, брат, сур‘ёзна: давай, каб ня траціць часу, займёмся падгатоўкаю? Да нас прыстануць яшчэ хлопцы… А то ведаеш?Зьберамося чалавек пяць-шэсьць, зложымса, ды наймем яшчэ студыозуса… Што скажаш на гэта?

— Трэба абмеркаваць, можа тваімі вуснамі промудрасьць глаголе.

Садовіч захапіўся новаю ідэяю і ўсю рэштку дарогі гаварыў аб ёй з высокім патосам.

ІХ

Не даходзячы трохі да сяла, прыяцелі разьвіталіся. Садовіч пайшоў далей адзін, а Лабановіч зьвярнуў з дарогі і накіраваўся на маленькі хутарок, што стаяў адзінока ў полі недалёка ад Нёмна. Тут жылі яго родныя.