Перайсці да зместу

Старонка:У глыбі Палесься (1927).pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бацюшка, намне ім шыі так, як яны таго і ня сьнілі, бо хто не адчуваў на сабе сілы рускага кулака? І пры гэтым храбры політык-ваяка, седзячы ў цёплым пакоі і папіваючы гарбатку з каньячком, згортваў кулак і трос „макакам“.

Цар Мікалай зараз-жа падпісаў маніфэст, паведамляючы, што дзёрзкі вораг напаў ні з таго ні з сяго на нашу эскадру ў Порт-Артуры, напаў спатайка, як злодзей, не паведаміўшы, не абвясьціўшы вайны, за што і трэба пакараць яго, заступіцца за гонар Андрэеўскага сьцягу, а таму і абвяшчаецца японцам вайна. Цар не забыўся прыхваціць на свой бок і госпада бога, выказваючы надзею на сілу рускай зброі. Ён зварачаўся да вернага прастолу дваранства і вернаподданых сялян, заклікаючы іх выканаць свае абавязкі і спадзяючыся ад іх усялякага гэройства, якога ў нас ніколі не бракавала.

Сьледам за маніфэстам пачалі выбухаць узрывы казённага патрыотызму, але ўражаньне ад гэтых „узрываў“ было вельмі нязначнае. Газэткі казённага складу, знаходзячыся на ўтрыманьні казны, стараліся разьдзьмуць патрыотызм і пасеяць нянавісьць да японцаў, не шкадуючы фарбаў, каб паказаць усю іх азіяцкую някультурнасьць і нікчэмства.

Гэрояў і гэройства, якога чакаў цар, было хоць адбаўляй. Першым гэроем аказаўся наш крэйсер „Вараг“. Дзесь на моры каля Чамульпо ён саткнуўся з японскімі караблямі праз некалькі гадзін пасьля таго, як напалі японцы на нашу эскадру ў Порт-Артуры, і моцна пакалечылі броняносцы „Цэсарэвіч“, „Рэтвізан"“ і крэйсер „Палада“. Біўся, „Вараг“ нядоўга. Убачыўшы, што справа вядзецца не на жарты, ён пасьпяшыўся сам утапіць сябе. Крэйсер утапілі, і тым падтрымалі славу рускага флёту, бо не даліся ворагу. Праўда, начальства з крэйсера асталося жывое. Гэройства „Варага“ „патрасло“ Расію. Сьледам за гэройствам „Варага“ замільгацелі імёны генэралаў і адміралаў. Хоць яны гэройства яшчэ і не зрабілі, але маглі зрабіць, а таму іх і разглядалі, як гэрояў. І іх было многа: Аляксееў, намесьнік цара, на Далёкім Усходзе, Безабразаў (ён якраз і адпавядаў свайму прозьвішчу), Старк, Віран, Стэсэль, Фок, Засуліч, Зарубаеў, Самсонаў, Рэненкампф, Грыпенберг, Каульбарс, Бірдэрлінг