Перайсці да зместу

Старонка:У глыбі Палесься (1927).pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

таго, што заглухла: Захар Лемеш выяўляе да некаторай ступені і здрадніцтва ў адносінах да Раманчыка, бо не прайшло і тыдня, як наехаў сюды Мацей Дулеба, а старшыня ўжо гаворыць:

— О, гэты, брат, яшчэ мудрэйшы за таго!

Мацей Дулеба наўперад быў настаўнікам. Але захацелася яму закаштаваць хлеба валаснога пісара, як болей смачнага і прыбытнага. З Лабановічам яго зьвязвала нядаўняя настаўніцкая профэсія, і ён прызнаўся яму, якім спосабам дабіўся ён пісарскай пасады:

— Кацьку, брат, падсунуў графу.

На мове сучаснасьці гэта значыць — даў графу, земскаму начальніку, сто рублёў, бо на царскай сторублёўцы быў портрэт царыцы Кацярыны.

Будучы пісарам, Дулеба не забывае і некаторых настаўніцкіх былых сваіх рыс. Так, з часоў настаўніцтва захоўваецца ў ім ахвота і здольнасьць чытаць у цэркві „апостала“.

— Вось вы паслухаеце, як добрыя людзі чытаюць апостала!

Царкоўны стараста Грыгор Крэшчык, пачуўшы такую навіну з вуснаў самога пісара, пранікаецца да яго нязвычайнаю пашанаю. Круглы, буйны яго твар сьвеціцца, як сонца. Угодлівы сьмех коціцца гарохам. Ён ня можа стрымацца, каб не раззваніць аб здольнасьцях пісара Дулебы. Ён старанна падрыхтоўвае грунт для славы новага пісара, як нязвычайнага мастака чытаць „апостала“.

У першы-ж дзень набажэнства прыходзіць пісар у цэркву, займае месца на клірасе побач з дзяком Бацяноўскім. Да іх далучаецца Кандрат Крэшчык, сын старасты, і Кандратаў сын Пятрук, якога дзед, царкоўны стараста, хоча вывучыць на дзяка. І яшчэ пара сялян праціскаецца на клірас, бо і яны таксама сьпявалі і часамі як гукнуць „госпадзі памілуй“, то не адна пара вачэй павярнецца ў іх бок, а іншы раз скажа хто:

— О, здорава, згінь яго маты!

У некаторыя ўрачыстыя дні царкоўнага набажэнства складаецца саматужны хор. Ніхто ім ня кіруе, сьпявае самапасам, як хто ўмее. Дзяк у справы кіраваньня хорам ня