Перайсці да зместу

Старонка:У глыбі Палесься (1927).pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А чорт жа яго бацьку ведае, што яно тут пішацца, — адказвае селянін і вельмі шкадуе, што нё ўдалося даведацца, аб чым пішацца ў гэтых лісткох.

Калі-ж проклямацыя пападзе ў рукі папа, то ён злосна блісьне вачыма і запытае:

— Дзе ты яе ўзяў?

— У саломе на возе знайшоў.

— Гэта ёсьць богомерзкае пісаньне, і пячаць анціхрыста прыбіта на ім. Такія рэчы трэба аддаваць у паліцыю. А яшчэ лепш, калі спаліць яго на месцы.

— А што-ж тут, бацюшка, пішацца, — пытае праз меру зацікаўлены паляшук, а бацюшка запальвае сьвечку, каб спаліць проклямацыю.

— Калі злы дух намерваецца спакусіць чалавека, то ён абяцае яму залатыя горы. Вось і тут ён робіць тое самае. Ад гэтых прахвостаў, што пішуць такія лісткі, адступіўся бог, і ў вар‘яцтве сваім кажуць яны: „няма бога, і ня трэба цара“. Сьвятое ж пісьмо нас вучыць: „Усякая душа няхай слухае начальства, бо начальства пастаўлена ад бога“.

І а. Мікалай падпальвае проклямацыю.

А калі такая проклямацыя трапіць да дзяка, то ён забірае яе, хавае ў кішэню.

— Я аддам яе старшыні, а старшыня перадасьць па начальству.

А ў кватэры настаўніка гэтыя проклямацыі давалі багаты матэрыял для гутарак. Гутарка вялася і па зьместу проклямацыі і аб тых людзях, што складаюць іх.

Старога Бязручку дзівіць спрыт гэтых невядомых людзей, што так лоўка падкідаюць проклямацыі.

— Ну і лаўкачы, згінь іх маты: так падсунуць, што і не пачуеш!

ХХІІ

Некалькі дзён падрад ліў дождж.

Гразь непралазная, клейкая гразь затапляе дарогі. Каляіны заліты вадою. Па нізінах, як азёры, стаяць шырокія лужыны. Ні прайсьці, ні абмінуць іх. Холадна, золка, пуста і глуха. Спустошаныя, зьнясіленыя, як-бы памерлі гэтыя прасторы Пінскага Палесься. Толькі шэрыя плямы людзкіх