Перайсці да зместу

Старонка:У глыбі Палесься (1927).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзядзька Есып зрушвае з месца і кульгае далей па вуліцы.

Ён адчувае сябе ў чымся вінаватым. Яму хочацца, каб яго пакаралі, набілі. А можа гэта — толькі дзівацтва падвыпіўшага чалавека. Ён штось бармоча сам сабе, шворыцца рукою каля шапкі, намацвае брыль і верне шапку брылём на патыліцу. Спатыкаючы дзяўчат або маладзіц, ён кліча іх да сябе і просіць, каб пацалаваліся з ім. Маладзіцы ўцякаюць, хто моўчкі, а хто пацьвільваючыся з яго. Мінуўшы сярэдзіну сяла, сустрачае Цімоха Жыгу. Яшчэ здалёк дзядзька Есып расстаўляе рукі, ідзе на пярэймы Цімоху.

— Стой! — крычыць.

Цімох спыняецца, глядзіць на Есыпа.

— Куды ідзеш, сабачы сын?

— Ідзі, ідзі! — адзываецца Цімох.

— Я іду і пайду, вось яно што! — Цімох, хочаш быць чалавекам — дай мне ў морду.

Зьдзіўлены Цімох акідае поглядам дзядзьку Есыпа. Нейкая ўсьмешка бліснула на яго твары, і не пасьпеў дзядзька Есып вымавіць слова, як Цімох Жыга — трах яму поўху. І дзядзька Есып — гоп вобземлю, грабянуўшы ў паветры кульгаваю нагою.

— Ой, трасца-ж тваёй матары, Цімох. Як-жа спрытна ты б‘ешся. Да і моцна-ж даў.

— А ты-ж прасіў.

— Прасіў, то прасіў, але нашто было так моцна біць… Ось, злодзей. Ось, арыштант.

Цімох, пасьміхаючыся, ідзе далей, а дзядзька Есып падымаецца, клянучы Цімоха. Людзі навокал сьмяюцца, а дзядзька Есып толькі гаворыць:

— Добра даў, гад. Хіба дагнаць яго да выпіць з ім.

Ад памоцніка пісара дазнаецца Лабановіч аб прычынах нязвычайнага руху каля піўнушкі. Усяго некалькі дзён астаецца да выбараў старшыні, бо Захар Лемеш дажывае апошнія моманты свайго старшыньскага трохлецьця. Захару Лемешу ходзіць аб тое, каб застацца старшынёю яшчэ на тры гады. На гэта ў яго ёсьць многа сваіх меркаваньняў. Папершае, ад гэтага выйграе яго гонар, бо старшыня — пер-