Перайсці да зместу

Старонка:У віры жыцьця (1925).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АДКУПІЎСЯ

I.

Угары жудасна, страшна гудзела. Гэта вецер шалеў, абязуліўшы. А Пятрусю здавалася нямаведама што. Быццам цёмнаму лесу толькі і цікава, што сачыць за ім, злачынцам!

І здавалася Пятрусю, што дрэвы скупіліся сваімі верхавінамі ў адну злосную навалу і пагрозна гудуць яму зьверху, страшаць, перасьцерагаюць. Здаецца, нахіляюцца на яго чорнай, вялізнай грамадай… усё ніжэй і ніжэй. Во-во — яшчэ цюкне раз вострай сякерай — і наваляцца на яго цяжкія, злосныя, заціснуць, задушаць…

Але Пятрусь з апошняй адчайнай патугай сьціскаў моцна, як мага, сякеру і біў, нічога ня памятаючы, нічога ня бачачы, біў, як трапіла, сьпяшаўся, каб барджэй дабрацца да сэрца — каб павалілася дрэва.

Tax! Tax! Tax!..

Сякера не трапляла туды, куды трэба; злосьць брала Пятруся. Біў яшчэ часьцей, яшчэ мацней, яшчэ зласьней. Потам абліўся ўвесь. А сэрца, як тая сякера, расьсякала грудзі…

Тук! Тук! Тук!..

Во закрактала ўжо дрэва. Сьперш ціха, паволі, як часам бусел на старой, карузлай бярозе, а потым мацней, гучней, з нейкай патугай, з больлю…

Kpppax!..

І ціха… Пятрусь нават прысеў, спалоханы раптоўнай цішой. Мо‘ так здалося яму, а мо‘ й сапраўды ўсё пацішэла ўраз? Толькі ў распаленай галаве кляўцы б‘юць неяк напружна, станоўка… Пятрусь ня рушыўся з месца. Прыслухоўваўся пільна…

Шолахі пацяклі з усіх бакоў. Быццам хто падцікаўся, насоўваўся з цемры, з ляснога гушчару… Во-во насьпее… У Пятруся каленкі закалаціліся. А як недзе хруснула галіна — ірвануўся з месца, што спуджаны конь, бегчы памкнуўся.

Не… Нічога няма. Пэўна зьвярок які прашмыгнуў, а мо‘ выпрасталася прыціснутая дрэвам галінка… Усё спакойна. Нават