Перайсці да зместу

Старонка:У віры жыцьця (1925).pdf/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Успамінае Васілёк астатнія часіны жыцьця Марылькінага. Як яна хацела жыць! Як радавалася, што ён зьявіўся падтрымаць яе, пасобіць узьняцца з гнілога балота… А тая палкая надзея, смаглае жаданьне таго, хто зьвязаў-бы іх, ды ўжо нават зьвязаў новымі нязьведанымі путамі…

— На маладое…

Бедная, любая! Ці ведала яна, што праўду казала гэтымі словамі? Ці ведала яна, што цяпер у муках, у болі нараджаецца новае жыцьцё — разумнае, вольнае. Многа цяжкіх, часам бязьвінных ахвяр справаджае гэта нараджэньне. Але гэта — неабходная, няўхільная хвароба жыцьця…

Бо гэта — на маладое…