Перайсці да зместу

Старонка:У віры жыцьця (1925).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

фунты аддасі… А ў той ні то — што, дык у рот нечага пакласьці; дастала недзе пудзік… Ведаеш, Шлёмка, я часам аж трасуся ад злосьці. Здаецца, на шматкі-б разарваў…

— Злосьцю нічога не паможаш. Тут, брат, політыка трэба… Во што, Міхалка: як сабе ня хочаш, а гэтага здарэньня з пожнямі ніяк ня можна прапусьціць. Тут, брат, калі добра ўзяцца. можна — ведаеш што?..

— Каб толькі свае падтрымалі…

— Свае? Дык хто тут ня рад будзе ад іх пазбавіцца?.. Ці-ж гэта мы толькі з табой пакрыўджаны?.. Ды во цяпер… пожні гэтыя самыя… З бяднейшых-жа нікому ня далі, багацеі падзялілі.

— Ага, во яшчэ, Шлёмка… Узнаў я, колькі за арэнду плаціць належала… Якраз палавіну таго, колькі яны сабралі…

— Ага! Во! А ўсе бачылі, што жыта ўсё ў воласьць павязьлі… Дзе-ж яно дзелася? Га? Хабар… Толькі што багацеі адмовяцца, скажуць, што менш ссыпалі…

— Дзядзька ня збрэша… загрозяць хіба. Толькі й загразіць яго ня дужа лёгка… Заўтра ўраньні разьмяраць будуць. Споўзаю яшчэ раз, пагляджу, што яны запяюць.

— Ты, Міхалка, чуў, што Грышка зноў аб‘явіўся тут у ваколіцах? Уцёк, кажуць, з вастрогу… Ужо ў Седлішчы, казалі, аднаго забітага знайшлі: з гораду нейкі…

— Во, халера, а? Ізноў, значыцца, людзям спакою няма. І каторы раз!..

— Дарма ты, Міхалка, у воласьці расхадзіўся. Лепей-бы паціху, каб адразу, зьнецікі, а то — ліха іх ведае… яны-ж ні перад чым ня спыняцца…

— Не баюся… Што будзе, то будзе… Калі-ж не магу я неяк… Як закіпіць у сэрцы, як заклякоча, дык ня толькі, што… а, здаецца, біцца-б палез…

— Э, гэта, брат, кепска…

Шлёмка даўно ўжо пакінуў работу. Гутарка захапіла абодвых. Ахінутыя таемным, змрочным сьветам капцілкі, яны ў гэты час былі падобны да загаворшчыкаў. Бліскучымі вачмі ўпарта ўглядаліся адзін у твар другога, махалі рукамі, нахіляліся адзін да аднаго і ўсё гаварылі, сьпяшаючыся, перапыняючы… А калі раптам сьціхалі, углыбіўшыся ў свае думкі, у цеснай хацёнцы павісала жудасная ціш. І тады колькі часінак у паветры панавала напружна-жалобная песьня цыркуна.

Яна лілася срэбным ручайком з запечча, цудоўнымі струнамі зьвінеле па хаце і быццам напамінала аб чымся адвечным, непазбыўным.

— Ведаеш, Шлёмка… ты граматней за мяне… Ты напішы аба ўсім, заяву гэткую напішы. Падпішамся ўсе… Баяцца бу-