Пачатковая нямецкая окупація 1915 году раздзяліла Беларусь на дзьве часьці, і пад той час, як заходная часць дзяліла добрую і благую долю з Літвой, усходняя Беларусь далей аставалася пад уласьцю Расейскае Імпері. У межах апошняе апынулася переважываючая часць Беларускай зямлі з насяленьнем каля 8 мільенау душ. Да яе належалі: часць Віленскай губ., безмала уся Менская, Вітэбская, Магілеуская, часць Смаленскай і Чарнігаускай губэрній.
Паводлуг расейскай урадовай статыстыкі с прадваеннаго часу 1897 году, скоррыгованай праф. Е. Карскім (у 1903), у Менскай губерні чысло беларусау выражалося цыфрай=1755.690 душ, а працентные адносіны іх да агульнаго чысла жыхароу паводлуг паветау былі гэткіе: Навагрудзкі пав.—84.0%, Рэчыцкі—84,3%, Менскі—83,6%, Барысаускі—81,1%, Слуцкі—79,4%, Ігуменскі—82,6%, Бабруйскі—68,0%, Мазырскі—79,6%, Пінскі—74,9%;, Агульны працент па губерні—76,5%.
У Магілеускай губ. агульнае чысло=1.650.069. Працэнтные адносіны да усяго насяленьня губерні: Чэрыкоускі пав.—89,6%, Быхаускі—88,6%, Рагачоускі—87,0%, Сенніцкі—85,6%, Горэцкі—85,4% Клімовіцкі—83.1%, Мсьціслаускі—81,5%, Оршанскі—