Перайсці да зместу

Старонка:Усходняя Беларусь. Статыстычные і гістарычные матэрыялы (1918).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

усходняй Беларусі яшчэ за некалькі гадоу перад вайной было заведзено земскае самаупрауленне, катораго Літва і нават.Польша былі зусім пазбаулены.

Ня гледзячы на тое, што правы беларускіх земств былі спачатку вельмі агранічэны; тут утварылася для мейсцовых сіл школа грамадзкаго жыцьця і грамадзкай гаспадаркі. Вайна шмат пашырыла задачы земства у Беларусі у зьвязку с патрэбаю абслужываньня праходзіушаго праз Беларусь ваеннаго фронту спажыунымі прадуктамі і т. д. А рэвалюція памагла далей шай эманцыпаціі беларускіх земст, аддаушы у рукі: грамадзянства блізка усе тыя функціі, якіе пры царскім урадзе спаунялі гасударственные чыноунікі. На жаль, пры апошніх выбарах туды папалі людзі чужые для краю і часта шкодные для яго.

Так сама важную ролю адыгралі меставые самаупрауленьня:

Істанаваньне самаупрауляючыхся організацый і гасударственна-творчых беларускіх сіл становіць паруку у тым што прызнаньне незалежнасьці Беларускай дзержавы знайдзе прыгатованы ужо дзеля гасударственаго жыцця Беларусі грунт, і жыцце гэтае шыбка пачне развівацца асабліва тады, як пасьля ліквідаціі вайны вернуцца у Беларусь параскіденые па усей Расеі беларускіе культурные сілы.

—◁ Канец. ▷—