Перайсці да зместу

Старонка:Усходняя Беларусь. Статыстычные і гістарычные матэрыялы (1918).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сковай Рады і дэпутатау ад земства і местовых рад і дапусьціла дэпутатау ад нацыональных меншасьцей. Гэтак утварылася організація с характарам Прэдпарлямэнту Беларусі пад названьнем Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Рада выдзяліла спаміж сваіх членау выканаучы—орган Народны Сэкрэтарыят Беларуссі с функціямі міністэрства пад кірауніцтвам вядомага беларускага дзеяча і б. Старшыні Рады Усебеларускаго, Зьезду—Язэпа Варонкі.

Організація беларускай уласьці і приступленьне яе да спауненьня сваіх чыннасьцей зыйшліся з момэнтам адходу большэвіцкіх войск, і Народны Сэкрэтарыят выпауняу свае функціі да прыходу немцау і устанауленьня окупацыйнаго упраўленьня.

Аднак, ані Рада Б. Н. Р., ані Народны Сэкрэтарыят немцамі не былі развязаны і далей выпоунялі свае функціі у тых межах, у якіх гэта была магчымо. А у першы чарод; яны заняліся справай прауна-дзержаунаго палажэньня Беларусі. Тутъ узнялася вострая коллізія між беларусамі і організацыямі большэвіцкімі, трэба адзначыць, зложэнымі с прэдстаунікау чужых нацый. Пад той час, як беларусы (а такжэ частка жыдоў) цьверда стаялі за поуную гасударственую незалежнасць Беларусі і разрыу дзержаўных звязей з Расеей, большэвіцкіе элемэнты дабіваліся прызнаньня фэдэралізму з Расеей. На заседаньні Рады Беларускае Рэспублікі 24/25 марца 1918 г. з учасьцем дэлегаціі Беларускае Рады з Вільні кольлізія гэта знайшла сваю развязку у формэ, якой жадалі беларускі самостійнікі. Гэта давяршыло пачаушыйся на Усебеларускім Зьездзі разрыу беларусау з большэвікамі, і элемэнты, жадаушыя за усе-