зогнаны большэвікамі. Зьезд складауся с 1167 выбарных дэпутатау ад валасьцей, паветовых і губэрскіх самаупраленьняу і мест беларускіх (нават Смаленск прыслаў 10 дэпутатоу) с правам пастанауляючаго голасу і с 705 дэпутатоу з голасам дарадчым і меу характэр Беларускай Констытуанты. Зьезд гэты пастановіу прыступіць да організаціі Беларускай Народнай Рэспублікі прауда, згодне з духам мамэнту і рэальнымі варункамі, яшчэ у фэдэраціі з Расеей, але і гэта пастанова аказалася не да спадобы большэвікам, каторые і далі прыказ разагнаць Зьезд, а Прэзідіум яго арэштаваць. Аднак Зьезд паспьеу яшчэ выбраць свой Выканаучы Орган, як першы орган уласьці самога Беларускаго Народу,—уласьці бязспорна законнай, бо выплываючай з выбароу ад самае асновы. Гэтак утварылася Рада Усебеларускаго Зьезду, каторай у далейшым суджэно было адыграць вялікую і важную ролю.
Усебеларускі Зьезд, а асабліва яга разгон, меу страшэньне вялікую вагу і яшчэ дзеля аднае прычыны. Ужо раней беларускіе нацыональные дамаганьня сустрэчаліся с сурьёзнымі прашкодамі са стараны большэвікоу, каторые у іх бачылі буржуазнасьць і контррэволюціонізм. Разгон Зьезду, як самае найгрубейшае пасяганьне на вярхоуные правы Беларускаго Народу на яго зямлі, давеу разрыу беларусау з большэвікам да канца.
Цьверда стаючы на грунці будаваньня сваей асобнай гасударственасьці, Рада Усебеларускаго Зьезду прызнала патрэбным, каб у гэтай рабоці мелі голас і національные меншасьці; яна павялічыла свой складкооптаціей членау Беларускай Вай-