закладзіны дзьвех беларускіх гімназій: у Слуцку, (заложэна б. урадовым камісарам с часау Керэнскаго—Р. Остроускім) і ў Буцлаві.) Тварэньне сярэдніх школ тлумачыцца тым, што яшчэ перад вайной між вучыцелямі расеіскіх сярэдніх школ было много національна сьвядомых беларусоу, каторые пры першай магчымасьці і пасьпяшылі прылажыць свае сілы да тварэньня беларускай сярэдняй школы. Развівалася і шырэйшая акція дзеля завядзеньня беларускай мовы у касьцелах, даушая вельмі добрые рэзультаты: ужо у цэлым радзе касьцелау кажуць казаньня па беларуску. Разам с тым развівалася шыбка беларуская прэсса: у Менску, у Пецярбурзі адкрыуся цэлы рад беларускіх штодзенных і тыдневых часопісей розных кірункаў: ад соцыалістычных да каталіцкіх што сьвядчыць аб узросьці дыффэрэнціаціі беларускаго грамадзянства.
Беларуская палітычная работа развілася пад двумя лозунгамі нацыональнаго адрадженя і—у першы пэрыод рэвалюціі-аўтаноміі Беларусі у межах фэдарацыйнай Расейскай Рэспублікі. Пры тагочасных варунках гаварыць аб нечым вялікшым не было ніякае магчымасьці, што пацьверджае факт, што нават шмат сільнейшая за беларусау Украіна не магла адкрыта гаварыць аб дзаржаунай незалежнасті, укрываючы свае праудзівые палітычные ідэалы пад маскай аутономізму. Толькі у найбольш конспірацыйных кружках ішлі гутаркі аб шырэйшых палітычных ідэалах.
Завяршэньне беларускае палітычнае работы становіць Усебеларускі Зьезд у Менску ад 18 да 30 сьнежня 1917 г. н. с. каторы, як вядома, быу ра-