Перайсці да зместу

Старонка:Усходняя Беларусь. Статыстычные і гістарычные матэрыялы (1918).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ревалюція прызвала да работы дзеля беларускай справы доугі сьцях новых сіл як інтэлігенцкіх, так і з народных масс. Адгукнулися і беларусы у арміі, ды гэта зусім зразумело: вялізарная часць ваеннаго фронту на усходзі праходзіла праз Беларусь. Пабач з організаціей цывільнае часьць беларускаго грамадзянства і чысьленымі як агульна-беларускімі, так і правінцыснальнымі, губэрскімі зьездамі,—партыйнымі і селянскімі, пачалося у арміі тварэньне беларускіх салдацкіх рад і камітэтау. Работа гэта не спынілася і тады, калі Керэнскі адмовіўся даць пазваленьне на выдзеленьне з арміі салдатау-беларусоу і на утварэньне нацыональных беларускіх войск. Ужо пасьля большэвіцкаго перэвароту у Менску, Слуцку і Вітабску адбыліся вялізарные беларускіе вайсковые зьезды паўночна-заходняго фронту, і Кіеві—палудзенна—заходняго і у Одессі румынскаго фронту (зьезд у Кіеві шоу пад маршалкоўствам вядомаго беларускаго грамадзкаго работніка Краскоускаго з Вільні). У Менску утварылася Беларуская Вайсковая Рада і, ня глядзячы на прашкоды са стараны бальшэвікоу, организавауся першы нацыональны беларускіе пешы полк Пачалі організавацца беларускіе кавалерыйскіе часьці такжэ на Румынскім фронці, У Магілеушчыне і іншых мейсцах. Беларускіе салдацкіе рады скора былі усюды, дзе толькі былі салдаты-беларусы.

Апрача работы чыста палітычнай, беларускі рух зьяуляуся такжэ і у пастаці культурна-эканамічнае работы: організаціі помачы уцекачом і высяленцам с фронту, а такжэ ладжэньні беларукіх школ. Гаворачы аб школах, трэба перш за усе адзначыць