Перайсці да зместу

Старонка:Устаноўка (1930).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

правамі ўладара,
каб, — як і сонцу, — нам
ня ведаць розных межаў.

І Беларусь,
І Украіна,
і Расія —
магутнасьць пролетарская
паўстань!
Зьмянілі рух жыцьця,
законы векавыя, —
за Днепрабудам
цэмантуем
Сталінстан.

А бліжай,
бліжай,
бліжай.
Што дзень,
што час,
што крок
Народы працы,
нацыі плянэты
як вусны з вуснамі,
так сэрца,
думка,
зрок
зьяднаюцца ў сям‘ю
Савецкага Сусьвету.


1. VIII-29