|
ПАД СЬЦЯГАМ РАДАСЬЦІ
Зьліпае бровы хмар
праменная далонь.
Кладзецца сонца спаць
пад мяккай коўдрай змроку.
Зямля запальвае
на зьмену
свой агонь,
як маці, кормячы
сваім уласным сокам.
Зямля і чалавек!
Штурм розума і скарб!
Зямля і скарб.
Энэргія і згода.
І —
электрычнасьцю
зальлем зямлі абшар —
пад сьцягам радасьці,
пад сьцягам сонцаўсходу.
Угрунь, жыцьцё!
Разгортвай сілы скарб!
Як хвалі радыё
у поступе разьбежным —
захватывай абшар,
|