Гэта старонка не была вычытаная
ПЕРАД БУДУЧЫНАЙ
Ішлі гады. На хвалях мора шквалам
схіляў наш парус раззлаваны шторм.
За валам вал ляцеў на нашы скалы,
разьбіты кідаўся ў падножжа цёмных гор.
А вецер гнаў за валам вал навалай,
схіляў наш парус раззлаваны шторм.
Ідуць гады. І бліжай з хваляў мора
агні віднеюцца далёкіх берагоў.
У зьяньні тым, у залатым сузор‘і
ўзрастае будучына, радасьць новых слоў.
Зямля вялікая! Вялікія прасторы
агні віднеюцца далёкіх берагоў!
1926