Перайсці да зместу

Старонка:Устаноўка (1930).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ня ведаць ёй песьні змаганьня,
не зразумець ёй завод.
Прыемна ёй там, дзе каханьне,
дзе перысты лоскат згод.

Дзе романс мілагучны сопрано
запяе пра вясновыя дні.
Сэрца юнацтвам тканае
паліць каханьня агні.

Успомніла бацьку, вядома,
а позна, яго не спаткаць.
У завулках блукае бяздомкам,
сэрца… сэрца за грошы мяняць.

Пра такіх, пра жыцьцё разгоннае
песьня з рабочых хат
цяпер разьліваецца звонам
на свой рабочы лад:

— „Ды ляцяць міскі ды з паліцы“,
немец ходзіць ля спадніцы.
Ой, люлі, ой, люлі, —
дзеўку замуж аддалі.

Дзеўка, немкаю як стала,
па-нямецку загуляла.
Ой, люлі, ой люлі, —
з Менску немцы уцяклі.