Перайсці да зместу

Старонка:Устаноўка (1930).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

*

… Параход ідзе,
дожджык крапае.
Будзем рыбу карміць
рымскім папаю…

Труціць, як калісьці,
імкнуцца народ.
Зьбіраецца выйсьці
ў „крыжовы паход“.
Разам з прадажным
штандарам хрыстовым
крыжам зьляжа —
„паход крыжовы“.

*

Мы закон жыцьця зьмянілі.
Ня стрымаць нас! Не асіліць!
Рух — на Захад! Мусім там быць!
Узарвем заставы-дамбы!

Хто ня верыў, што ўзараем
Поле безгранічна?!
Што пачуецца над краем
Гул машын фабрычных?!

Хто ня верыў, што краіну
З векавых балот і ціны