Гэта старонка не была вычытаная
За школу,
за лазьню,
за клюб,
за журнал, —
энергія волі
і кроў
і запал!
12
За кнігаю помнім мы
кожнай хвілінай
дзе і якая
супроць нас краіна.
Вінтоўку трымаем
штодня пры сабе:
Жыць рэволюцыі!
Жыць барацьбе!
13
Вялікі шлях прайшлі.
Цяпер вясьняна расьцьвілі
так слаўна, так багата — ўсёй краінай
на былых развалінах-руінах,
на зямлі здратованай каменьнем —
нашы дасягненьні.
14
Вялікі шлях прайшлі.
Былі ахвяры ў нас. Але перамаглі!
А колькі прыдзецца змагацца нам яшчэ,