Перайсці да зместу

Старонка:Устаноўка (1930).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І так хвілінай кожнаю, што-крок жыцьця людзкога —
гісторыя запіша — сьмерць і перамогу.

Нязгадныя гісторыі схаваны ў нетрах краю,
мы толькі помнім іх, яны зышлі ў нябыт.
У шугавейных выбухах адважнай барацьбы —
і полымя ад дыму колер свой губляе!

Што-крок праяў жыцьця — гісторыя людзкая,
адны народзяцца, другіх зямля прымае…

Вось так і Беларусь радзілася ў паўстаньні,
на касьцяках гісторыі былой.
Уздымам, творчасьцю нязломнаю сваёй
зямлю палоніць ростам рыштаваньняў.

Штогод, то больш, штогод шырэй і далей
мы гучна славім будучыню сталі!

*

Сталецьцяў спадчыну мы скрышым,
як скалы-горы ў дробны жвір.
Краіна —
ўзброеная выйшла
ў жыцьцё —
нязьмераную шыр!

Распалім горны,
моц разгорнем,
разбурым краты змрочных дзён.