Гэта старонка была вычытаная
І ўжо ў астатняй, але страшнай завірусе, —
як жылы,
сьціснуліся межы карт, —
ўзышла зямля — Савецкай Беларусі!
*
Краіна Саветаў, вялікая наша!
Зямля ў харастве нязвычайным, інакшым.
Шчасьцем гучэў тэлеграфны дрот —
быў Новы дзень,
быў Новы Год.
Воля ўзьвілася ў палёт сакаліны —
Радасьць рабочага і селяніна.
Сход сабіраўся, ўрачысты сход —
быў Новы дзень,
быў Новы Год.
Гудзелі гудкі, ня сьціхалі дубровы, —
плылі маніфэста, агнёвыя словы…
Сонца пайшло ў свой вялікі паход —
быў Новы Дзень,
быў Новы Год.
*
Крыжуюцца шляхі праз балоты, узгор‘і.
Зямля спалосана, як рысамі далонь.
Паявіцца іскра, з іскры шугне агонь.
І гэта на зямлі — нястрымны рух гісторыі.