Гэта старонка не была вычытаная
БЕЛАРУСЬ САВЕЦКАЯ
*
Зямля і хлеб! Сталецьці і зямля!
Зямля і барацьба!
Зямля і зграяй зайдрасьць!
Няроўны люд зямлі! Зямлі няроўны шлях!
Жыцьцё супроць жыцьця!
Супроць самоты — радасьць!
Жыве народ, а поруч з ім другі.
Зямля!.. Зямля! Нязьведных скарбаў сховы…
Ўладарства дужых шырыць берагі,
рвучы ў слабых і родную іх мову.
Бядак багатаму заўсёды быў слуга.
Бывала так, было, —
бо зайдрасьць — там, дзе сіла.
Спрабуй ня быць слугой, — сібірская тайга,
хоць і Сібір — зямля, хоць і Сібір магіла.
*
Работу катаву паставіць на вагу,
страшнейшай лютасьцю сучаснасьць пераважыць.
Зямля гудзіць! Зямлі зазыўны гул
ня спутаць дротам меж!