Гэта старонка не была вычытаная
Песьні, як вочы,
запалам
гараць.
Рабочы,
настала
пара
— перагнаць!
Паўстаньнем ахвачаны
скарбы абшараў.
Нямілаваць спадчыну,
здаць качагару.
Знай,
цягні!
Няхай
цягнік,
як слава
мчыцца
навальніцай.
Першы ў сьвеце
ўсіх сталецьцяў!
Сьцяг
ўзьняць
і дагнаць.
Наперад,
раць —
Пера-
гнаць.
Дагнаць і перагнаць!
1930