Перайсці да зместу

Старонка:Устаноўка (1930).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Андрэй Александровіч увесь у колектыве. Па за межамі колектыву ён сябе ня мысьліць. Ён жыве жыцьцём колектыву, хварэе яго болем, радуецца яго радасьцю. Таму вось і блізкая так творчасьць Андрэя Александровіча нашаму пролетарыяту, што гэта творчасьць члена колектыву, пра колектыў, для колектыву.

Ня раз ужо крытыкі зьвярталі ўвагу на тое, што творчасьць Александровіча проста такі падкупае чытача сваёй надзвычайнай шчырасьцю. Вынікае гэта шчырасьць з таго, што Александровіч пяе „не як староньні назіральнік, а як непасрэдны ўдзельнік“ клясавае барацьбы.

Зборнік „Угрунь“, як і цэлы шэраг іншых яго твораў, гэта песьня пра соцыялістычнае будаўніцтва, пра індустрыялізацыю. Але самае важнае — гэта тое, што ў творчасьці сваёй Андрэй Александровіч адносіцца да жыцьця не пасыўна-сузіральна, а надзвычай актыўна.

Песьня Александровіча ў большасьці выпадкаў гэта заклік да змаганьня, гэта заклік да будаўніцтва, гэта баявая песьня пераможнага пролетарыяту.

Разам з высока формальна-мастацкай вартасьцю творчасьці Андрэя Александровіча гэта робіць яе асабліва каштоўнай і высоўвае Александровіча ў першыя шэрагі беларускае пролетарскае поэзіі.

Андрэй Александровіч зрабіў вялікую політычную памылку, падпісаўшы ліст „трох пісьменьнікаў“. Александровіч хутка ўсьвядоміў сваю памылку і па-бальшавіцку ў гэтым прызнаўся. Сваёй творчасьцю Андрэй Александровіч давёў, што нацыянал-дэмократам, а таксама і ніякім, варожым пролетарыяту, розным плыням ня ўдасца сьпіхнуць яго з правільнага шляху беларускай пролетарскай літаратуры.